Главная      Учебники - Философия     Лекции по философии - часть 5

 

Поиск            

 

Вучэнне пра Дао і прынцып "у-вэй" у даоскім трактаце "Дао дэ Дзын"

 

             

 

Вучэнне пра Дао і прынцып "у-вэй" у даоскім трактаце "Дао дэ Дзын"

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Рэферат па філасофіі

Тэма №1

“Вучэнне пра Дао і прынцып “у-вэй” у даоскім трактаце

“Дао дэ Дзын” ”

Студэнткі 3 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны

Мінск 2008

Змест

Уводзіны

Частка 1. Даасізм і Лао-цзы

Частка 2. Дао і прынцып “ня-дзеяння” (“у-вэй”) у трактаце “Дао дэ цзын” Лао-цзы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

У дваццаць першым стагоддзі заходнія людзі імпэтна захапляюцца Усходам. І, не пабаюся сцвярджаць, некаторыя элементы Усхода на Захадзе становяцца масавай культурай. Пахучыя рэчывы, адзінаборствы, ёга, пераклады ўсходняй літаратуры…

Даоскі трактат “Дао дэ Дзын”, створаны ў 6-5 ст да н.э., “гуляе” па рускаму Інтэрнэту ў шматлікіх варыянтах перакладу. Гэты факт – сцвярджэнне запатрабаванасці твору на нашай прасторы.

Мэта майго рэферату – праінтэрпрэтаваць, што такое Дао і прынцып “у-вэй” у трактаце “Дао дэ дзын”.


Частка 1. Даасізм і Лао-цзы

З’яўленне даасізму адносяць прыкладна да 6 – 5 ст. да н. э. Прыкладна ў гэты час жыў Лао-Цзы. Менавіта яму прыпісваюць стварэнне даоскага вучэння.

Пра нараджэнне Лао-цзы ходзяць легенды. Маці насіла яго некалькі дзесяткаў гадоў і нарадзіла старым. Лао-цзы можна перакласці як “Стары мудрэц” альбо “Старое дзіця”. Ёсць і яшчэ адна легенда, паводле якой мудрэц прыйшоў у Кітай з Індыі. Ён адкінуў сваё мінулае, паўстаўшы перад кітайцамі абсалютна “чыстым”. А некаторыя сучасныя даследчыкі ўвогуле сумняваюцца ў існаванні гэтай асобы.

Слова “даасізм” утварылася ад іерогліфа, які па-кітайску вымаўляецца як “дао” альбо “тао”. У простамоўі ён, іерогліф, абазначае “шлях-дарогу”. Даасізм – вучэнне, што ўключае ў сябе элементы рэлігіі, містыкі, варажбы, шаманізма, медытацыі, традыцыйую філасофію і навуку.

Даасізм існуе ў Кітае і сёння. Але будысцкіх зарэгістраваных абіцеляў, напрыклад, у некалькі разоў болей. Мао Цзэдун у сярэдзіне дваццатага стагоддзя займаўся знічтажэннем даосаў. У гарах Удан, дзе размяшчаўся і размяшчаецца адзін з найбуйнейшых даоскіх цэнтаў, была пабудавана дамба, што затоплівала святыні.

Цікава, што даасізм ператварыўся ў своеасаблівую нацыянальную будзённую рэлігію. Напрыклад, будыст можа звяртацца да даоса-лекара. Займальна, што ўся кітайская медыцына выйшла менавіта з даасізму! Папулярныя сёння на Захадзе цыгун, іглаўкалаванне – гэта таксама дасоскія практыкі.

Такім чынам, даасізм, што з’явіўся ў 6-5 ст да н.э., трансфармаваўся і дажыў да нашых дзён.

Частка 2. Дао і прынцып “ня-дзеяння” (“у-вэй”) у трактаце

“Дао дэ цзын” Лао-цзы

“Дао дэ Дзін” (“Кніга пра Дао і Дэ”) была напісана Лао-цзы на бамбукавх планках і займала цэлых тры каляскі. “Дао” літаральна азначае “шлях”, “метад”, “Дэ” – “якасць”, “добрая сіла”.

У кітайскай філасофіі Дао – вечнае дзеянне альбо прынцып тварэння. Менавіта з Дао ўзнікае мужчынскі і жаночы пачатак – інь і янь. У трактаце Лао-цзы Дао ўзгадваецца не аднойчы. Нават можна сказаць, што ідэя пра Дао – гэта асноўная ідэя твора

“Дао, якое можа быць выражана словамі, не ёсць сапраўднае дао

… хто вольны ад палкасцяў, бачыць яго, дао, цудоўную тайну, а хто мае палкасці, бачыць яго толькі ў канчатковай форме”. [1; 1 ]

“Пустата Дао бессмяротна, і я называю яе найглыбейшым пачаткам” [1; 2 ]

Казаць нешта пра Дао ўвогуле складана. Бо, па Лао-цзы, “Дао рэч туманная і няясная. О, туманнае! О, няяснае! У ім заключаны вобразы” [1; 6 ]

Апошнія радкі трактата такія: “Дао мудрага чалавека – гэта дзеянне без барацьбы” [1;20 ] Працытаваўшы гэты радок, лагічна перайсці да прынцыпа “у-вэй” (“не-дзеяння”)

“Ён не змагаецца, таму ён непераможны” ” [1;6 ]

“Чалавек з найвышэйшым дэ бяздзейны і дзейнічае праз ня-дзеянне” [1;10]

Дзейнічаць праз не-дзеянне – менавіта гэта з’яўляецца ключавым ў панятку “у-вэй”. Такім чынам, памылкова лічыць, што ў-вэй – звычайная пасіўнасць.

Слова “вэй” у даоскіх трактатах – гэта “прымус”, “штучнасць”. “У-вэй” – не-прымус, дзеянне згодна з валокнамі “лі”.

Можна праілюстраваць гэта прыпавесцю. Сасна і вярба падчас снегападу. Цвёрдыя галінкі сасны будуць ламацца пад ўздзеяннем снегу, але пругкія (!), гібкія галіны вярбы прагнуцца – і снег упадзе.

“У-вэй” – стыль жыцця таго, хто жыве згодна з Дао. Яго можна разглядаць як форму розуму – веданне прынцыпаў, структур і тэндэнцый развіцця знешняга і нутранага свету настолькі добрае, што ва ўсіх жыццёвых сітуацыях чалавек прыкладае мінімум намаганняў. Але гэты розум не зводзіцца да чыстага інтэлекту. Ён уключае ў сябе яшчэ і бессвядомы розум арганізму, прыроджаную мудрасць нервовай сістэмы.

Прынцып “у-вэй” ляжыць у аснове моднага сёння адзінаборства “дзюдо”. Барацьбіт напружвыае свае цягліцы толькі тады, калі супернік расслабіўся альбо упаў.

Індыйскі майстар Оша, фактычна наш сучаснік, казаў пра “у-вэй” вось што:

«Творчество – это очень парадоксальное состояние сознания и существа. Это действие через не-действие, это то, что Лао-цзы называет вэй-ву-вэй. Это значит позволить чему-то случиться через тебя. Это не делание, это позволение. Это значит стать проходом, по которому через тебя может течь целое. Это значит стать полым бамбуком, просто полым бамбуком.

И тогда немедленно что-то начинает происходить, потому что за человеком скрывается Бог. Просто дай ему дорогу, предоставь ему небольшой проход, чтобы он мог через тебя пройти. Это творчество – позволить Богу случиться – есть творчество. Творчество – это религиозное состояние». [3; religion/51842]

Такім чынам, адна з трактовак Дао – жыць і дзейнічаць без дзеяння, што тоесна прынцыпу “у-вэй”


Заключэнне

З’яўленне даасізму адносяць прыкладна да 6 – 5 ст. да н. э. Тады ж і быў напісаны трактар “Дао дэ Дзын”

Зрабіўшы свой рэферат, я праінтэрпрэтавала паняткі Дао і “ў-вэй”.

Адназначную і лаканічную дэфеніцыю Дао даць няпроста. Дао – першапачатак, у якім хаваюцца ўсе вобразы і формы. Жыць, сугучна з Дао, жыць у стылі “у-вэй” – жыць з дзейнасцю без дзейнасці, без барацьбы.


Спіс літаратуры і Інтэрнэт-крыніц

1. Лао Цзы. Дао дэ Дзын ( з www. banci.ru)

2. Энциклопедия для детей Аванта плюс. Религии мира. Том 6. Часть вторая. / Под редакцией Марии Аксёновой. М.: Аванта плюс, 2002

3.www.sunhome.ru/religion/13208

4 www. wikipedia.org